Як я пісаў на новых форумах talks

Дзень добры ўсім чытачам. 

Гадоў недзе сем таму назад я быў заўзятым карыстальнікам форумаў TUT. Мой нік ведаюць амаль усе тагачасныя юзеры, з кім мы весела бавілі час, спрачаліся, лаяліся, але ўсё роўна вярталіся да гутаркі. Я быў малады і нежанаты, часу хапала і можа нават было занадта. Потым маё жыццё змянілася, я паехаў вучыцца ў замежжа, вольны час ды гульні скончыліся. Тады скончылася і маё форумнае жыццё. 

Зараз я жыву і працую ў Варшаве, а свой родны Мінск наведваю не часцей чым раз-другі за год. Але хопіць пра мяне, я пішу тут таму, што вельмі ўражаны зменамі на форумах. Вельмі паганымі зменамі, шчыра кажучы. Атрымалася так, што я выпадкова сустрэў аднаго са старых форумных сяброў, які распавёў мне з большага пра навіны. З самага пачатку, хай даруе, не паверыў пра "Карникаў з Агоры" і вырашыў паспрабаваць сам, як раней.

Я зарэгістраваўся пад нікам "Пан Гаспадар", гэта першае что трапіла ў галаву. Паставіў у аватарку малюнак вясёлага белавусага мужыка з саламяным брылём, гасціннай усмешкай  і подпісам "Гаспадар", пагартаў троху новыя раздзелы, пагартаў старыя і вырашыў пакаментаваць артыкулы, бо там збольшага ішоў рух і адчувалася жыццё.   

Спадарства, жыццё навучыла быць мяне ветлівым, вучоба ў Еўропе навучыла ўсміхацца і не губляць добрага настрою, таму што лепшае ўсё роўна мае быць. Але мабыць не ў Беларусі і не ў Сеціве. Першае выдаленне прыйшло а палове на 10-ю гадзіну ад Мадэратара 123. Працытую, каб вы ацанілі. На тэме пра будаўніцтва метро я напісаў: "Вось КГ я б зрабіў асобным горадам."  КГ - гэта Каменная Горка. Больш нічога. Пост выдалілі по п.2.1.15, цяпер я ўжо ведаю - гэта афтоп ці флуд. 

Далей стала горш. Мяне выдалілі і далі папярэджанне, да таго ж нейкія 30 пунктаў (гэта шмат ці не?). Тэма пра Ізраіль, палестынцаў і адвечны канфлікт. Тут я даведаўся, што беларускае слова "жыд", існуючае таксама ва ўсіх славянскіх мовах і толькі ў расейскай маючае адмоўны ўхіл, зараз патрапіла ў забаронены форумны спіс. Прычыну адкрыў мадэратар Казбіч:   Причина: п. 3.1.2 Правил (искажение национальности).  На самой справе аніякага скажэння, а элементарнае недасведчанне мадэратара.

Наступнае выдаленне - мой адказ карыстальніку з нікам БЭД (дрэнны?), які абазваў балгар "прэзерватывамі" з-за забароны транзіту расейскім самалётам. Усё разумею, таксама не падабаецца, як "братушкі" хістаюцца, але ёсць элементарная культура!  Мой заклік прытлімлівацца нормаў паводзін мадэратар 123 палічыў за парушэнне п.2.1.12 (правакацыяй канфлікту, калі зразумеў правільна) і выдаліў.

Шаноўныя, у ранейшы час на форумах спрэчак было не меньш, але за некалькі год я атрымліваў папярэджанне можа ўсяго некалькі разоў і па больш сур'ёзных прычынах. Што робіцца?

Але апошняй кроплей было паведамленне ад мадэратара Казбіч такога зместу:    "Ваш ник и аватар нарушают п.2.1.18 Правил 

Напишите, какой ник вы хотите вместо текущего".  Ну зазірнуў я ў Правілы, якіх само сабой не ведаю, тым больш новыя. Гэты пункт - рэклама. Тут маё цярпенне скончылася. Так, потым пашукаўшы ў Сеціве, я спраўдзіў, што "Гаспадар" - гандлёвая марка нейкага хлебзаводу, але прабачце, якога хрэна выкарыстанне слова "гаспадар" стала рэкламай? І дзе галава таго мадэратара? Каму прыйдзе ў галаву такім чынам на форуме рэкламаваць хлебзавод?
Карацей, мадэратара паслаў нахер і пажадаў яму знікнуць як мага хутчэй разам з непаважанымі спадарамі Сыцько, якія існавалі ў мой час пад нікамі Light_up ды Doktor_Zlo.  Гаўнюкі, дарваліся да ўлады. 
 
Вялікі дзякуй гаспадарам гэтага сайту за дазвол надрукаваць тут мае уражанні. Правільную робіце справу, мачыце і найдалей! 
 
С павагай да былых сяброў TUT. 
 
Былы фаруміст. 
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Онлайн
Сейчас 56 гостей онлайн
Вход на Клон



Ближайшие праздники
Наши праздники
Форум
Открыт форум на клоне, см. главное меню.


Карта сайта